У Мінску гарэў будынак-“крыстал” Банка развіцця. 21.by

У Мінску гарэў будынак-“крыстал” Банка развіцця

19.01.2019 10:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Мінску гарэў будынак-“крыстал” Банка развіцця, які размяшчаецца на праспекце Машэрава. Як паведамляе прэс-служба сталічнага гарадскога ўпраўлення МНС, паведамленне пра задымленне ў будынку паступіла ў 18 студзеня ў 10.46, а супрацоўнікі МНС былі на месцы ў 10.50.

Аднак дамапога выратавальнікаў у тушэнні пажару не спатрэбілася: узгаранне хутка лівідавалі супрацоўнікі банка, скарыстаўшыся вогнетушыльнікам. Пазней выявілася, што загарэлася ізаляцыя электрадратоў і пластмасавых элементаў вентылятарнага даводчыка (фанкойла) у памяшканні архіва на сёмым паверсе будынка.

Пасля паступлення сігнала пра пажар спрацавала сістэма спрынклернага вадзянога пажаратушэння і сістэма дымавыдалення. Персанал спавясцілі пра пажар, эвакуявалі 500 чалавек. Пацярпелых няма.

Пашкоджаны файнкол, закуранае памяшканне архіву. Імавернай прычанай здарэння называюць кароткае замыканне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Мінску гарэў будынак-“крыстал” Банка развіцця, які размяшчаецца на праспекце Машэрава. Як паведамляе прэс-служба сталічнага гарадскога ўпраўлення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика