Вынікі непагадзі ў Мінску: за суткі адбылося 172 ДТЗ. 21.by

Вынікі непагадзі ў Мінску: за суткі адбылося 172 ДТЗ

19.01.2019 13:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У Мінску ўсяго за суткі адбылося 172 ДТЗ. Прычынай стала неспрыяльнае надвор’е з галалёдзіцай на дарогах. Як адзначаюць у ДАІ, большасць аварыяў адбылося праз недатрыманне дыстанцыі і парушэнне правілаў манеўравання.

Таксама былі выпадкі здарэнняў па віне пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку і не выяўлялі дастаткова ўвагі да сітуацыі на дарозе. На вуліцы Усходняй невялікую траўму стапы атрымала дзяўчына, якая пераходзіла дарогу ў навушніках, надзеўшы капюшон курткі.

Рух транспарту ў Мінску ўчора быў ускладнены праз частыя аварыі і рамонтныя працы. У цэнтры горада, а таксама на пуцеправодаў на МКАД фіксаваліся 10-бальныя заторы, паведамляе БЕЛТА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У Мінску ўсяго за суткі адбылося 172 ДТЗ. Прычынай стала неспрыяльнае надвор’е з галалёдзіцай на дарогах. Як адзначаюць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика