У Гродне легкавік на расійскіх нумарах не саступіў дарогу міліцэйскаму УАЗу. 21.by

У Гродне легкавік на расійскіх нумарах не саступіў дарогу міліцэйскаму УАЗу

20.01.2019 18:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: NewGrodno.by

У Гродне легкавік Hyundai на расійскіх нумарах не саступіў дарогу міліцэйскаму УАЗіку, у выніку чаго адбылося сутыкненне. Як паведамляе NewGrodno.by, здарэнне адбылося ў ноч на 20 студзеня.

Міліцэйская машына ішла ў простым кірунку па праспекце Касманаўтаў, а Hyundai стаў перасякаць праспект з боку вуліцы Пралетарскай. Уначы святлафоры на гэтым адрэзку вуліцы не працуюць, таму кіроўцы абавязаныя сачыць за дарожнымі знакамі.

Праспект Касманаўтаў з’яўляецца галоўнай дарогай у дачыненні да вуліцы Пралетарскай, таму кіроўца машыны з расійскімі нумарамі абавязаны быў даць перавагу міліцыі.

У выніку здарэння машыны атрымалі пашкоджанні, але ніхто з людзей не пацярпеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: NewGrodno.by У Гродне легкавік Hyundai на расійскіх нумарах не саступіў дарогу міліцэйскаму УАЗіку, у выніку чаго адбылося сутыкненне. Як паведамляе NewGrodno.by, здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика