Больше браков и меньше детей. Демографическая ситуация в Ушачском районе по итогам 2018 года. 21.by

Больше браков и меньше детей. Демографическая ситуация в Ушачском районе по итогам 2018 года

22.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адносна стабільная сітуацыя з разводамі, павелічэнне колькасці шлюбаў і ўзросту тых, хто іх заключаў, з’яўленне шостых дзяцей у сем’ях і нават сёмага – такія дэмаграфічныя паказчыкі зарэгістраваны летась ва Ушацкім раёне. Падрабязней пра іх мы папрасілі расказаць начальніка аддзела загса райвыканкама А.М.МАЛАШЧАНКУ. Адразу падкрэслім, што прыведзеныя лічбы датычацца вынікаў работы органаў дзяржаўнай рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану нашага раёна і могуць не супадаць з данымі статыстыкі.

– Алена Мікалаеўна, як часта ўшачане заключалі шлюбы?

– Узаконілі свае адносіны 84 пары, што на 14 больш, чым у 2017-м. Па-ранейшаму многа паўторных для аднаго ці абаіх маладых шлюбаў – амаль 43 працэнты рэгістрацый. Цікава, што пяць сямей “увайшлі ў адну раку двойчы” – ажаніліся ранейшыя “палавінкі” (летась было два такія выпадкі).

Не магу не спытаць пра ўзрост жаніхоў і нявест…

– Ён у параўнанні з мінулым годам павялічыўся: сярэдні ўзрост у мужчын  склаў 32 гады (было 30), у жанчын – 29 (28). Самым маладым жаніхом стаў 19-гадовы хлопец, нявестай – 17-гадовая дзяўчына. Народнае выслоўе “каханню ўсе ўзросты падуладныя” пацвердзілі ўшачане, якія афіцыйна аформілі адносіны ў 69 (мужчына) і 60 (жанчына) гадоў. Асноўную частку шлюбаў традыцыйна складалі пары, у якіх жаніх старэйшы за нявесту. Адваротная сітуацыя адзначалася ў 15 выпадках, дзе ўзроставая розніца на карысць нявесты складала ад 1 да 8 гадоў.

– Ці рэгістраваліся шлюбы з замежнымі грамадзянамі?

– Так, падобных рэгістрацый, як і летась, у нас было дзве: з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі.

– А як справы з нараджальнасцю?

– Летась зарэгістравана нараджэнне 87 малышоў, што на 13 менш, чым у 2017-м. На свет з’явілася 40 хлопчыкаў і 47 дзяўчынак, 24 з якіх – першынцы, 32 – другія дзеці ў сем’ях, 21 – трэція, 4 – чацвёртыя, 2 – пятыя, 3 – шостыя, 1 – сёмы.

Найбольшая колькасць дзетак – 61 – з’явілася ў мам ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў (у 2017-м падобных выпадкаў было 68), 25 – ад 31 да 40, 1 – больш за 40. Дзве самыя маладыя матулі нарадзілі ва ўзросце 18 гадоў, а самая старэйшая – у 41. Самым жа маладым татам стаў 20-гадовы хлопец, а самым сталым – 62-гадовы мужчына.

Радуе тое, што павялічылася колькасць дзетак, якія з’явіліся на свет у поўных сем’ях. Гэты паказчык у 2018-м склаў 82,8 працэнта ад агульнай колькасці нараджэнняў (годам раней было 81).

Якія імёны бацькі давалі дзецям?

– Самымі папулярнымі ў хлопчыкаў сталі Ягор, Павел, Цімафей, Аляксей, Яраслаў, а сярод дзяўчынак – Паліна, Варвара, Ева, Аліна, Сафія. Зрэшты, упершыню за многія гады перастала лідзіраваць жаночае імя Анастасія. У разрадзе рэдкіх – Ян, Рэнат, Дзямід, Елісей, Міраслаў, а таксама Сімона, Пелагея, Івона, Віталіна.

Ці стала менш разводаў?

– Гэтая праблема застаецца вострай. Летась нашым аддзелам зарэгістравана 8 скасаванняў шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць непаўналетніх дзяцей і маёмасных спрэчак (у 2017-м было 10), па рашэннях суда – 37 (32).

– А што ў раёне са смяротнасцю?

– Летась на Ушаччыне зарэгістравана ажно 305 смерцяў, што на 30 больш, чым у 2017-м. Засмучае тое, што пайшоў з жыцця адзін жыхар раёна ва ўзросце да 30 гадоў, многія прадстаўнікі моцнай паловы не дажываюць нават да 50-ці. Так, летась не стала 16 мужчын ва ўзросце ад 31 да 50 (жанчын – 4). Ва ўзросце ад 51 да 70 гадоў памерла 65 мужчын і 26 жанчын, звыш 71 года – адпаведна 124 і 69.

На жаль, смяротнасць у нашым раёне ў разы перавышае нараджальнасць. Спадзяюся, што 2019-ы будзе больш станоўчым.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адносна стабільная сітуацыя з разводамі, павелічэнне колькасці шлюбаў і ўзросту тых, хто іх заключаў, з’яўленне шостых дзяцей у сем’ях і нават сёмага – такія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика