Вясковец некалькі гадоў хаваў у сене 100-кілаграмовую авіябомбу
22.01.2019 19:20
—
Разное
|
З архіву БЕЛТА 100-кілаграмовую авіябомбу дасталі сапёры з вайсковай часці 5525 са стога сена ў вёсцы Буйновічы Лельчыцкага раёна Гомельшчыны. Пра гэта паведамляе Пра гэты боепрыпас ў міліцыю паведаміла гаспадыня ўчастка. Яна распавяла, што некалькі гадоў таму яе муж знайшоў авіябомбу, прыцягнуў яе на падворак і схаваў у сене. Мужчына прыгразіў жонцы, каб яна нікому пра не расказвала пра небяспечную знаходку. Перад тым, як хаваць, ён адпілаваў хваставую частку бомбы. У месцы распілоўвання, дарэчы, знаходзіўся траціл. Не ўдалося высветліць, дзе мужчына знайшоў авіябомбу і як транспартаваў яе. Незразумела таксама, чам яна не выбухнула падчас распілоўвання, бо боепрыпас быў з выбухоўнікам, гэта значыць знаходзіўся ў баявым стане. Па словах сапёраў, знаходка — савецкая аскепкава-фугасная авіяцыйная бомба пасляваеннага перыяду. Яны вывезлі яе і знішчылі на палігоне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З архіву БЕЛТА 100-кілаграмовую авіябомбу дасталі сапёры з вайсковай часці 5525 са стога сена ў вёсцы Буйновічы Лельчыцкага раёна Гомельшчыны. Пра гэта паведамляе...
|
|