Туркменскага студэнта, які кінуў петарду ў інтэрнаце БДЭУ, высылаюць з Беларусі
24.01.2019 10:54
—
Разное
|
pixabay.com З Беларусі высылаюць туркменскага студэнта за дробнае хуліганства ў навагоднюю ноч, паведамляе Здарэнне адбылося ў навагоднюю ноч. У СМІ Пазней міліцыя пацвердзіла толькі тое, што ў інтэрнаце №5 БДЭУ адзін са студэнтаў узарваў петарду. Гэта было ацэнена як дробнае хуліганства, і студэнта пакаралі адміністрацыйным штрафам. 22 студзеня ў інтэрнаце №5 прайшло пасядэжнне з удзелам студэнтаў-замежнікаў. У ім таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі ўніверсітэта, інтэрната, кіраўніцтва Ленінскага РУУС Мінска і ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама. На пасяджэнні было прынята рашэнне выслаць студэнта з Беларусі і на тры гады забараніць яму ўезд у нашу краіну. Хлопец павінен выехаць з Беларусі на працягу 30 дзён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com З Беларусі высылаюць туркменскага студэнта за дробнае хуліганства ў навагоднюю ноч, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Здарэнне адбылося ў...
|
|