У Стоўбцах воўк пакусаў чацвярых чалавек
27.01.2019 13:54
—
Разное
|
Фота: УУС Мінскага аблвыканкама У Стоўбцах воўк нападаў на людзей, пацярпелі чатыры чалавекі. Як Спачатку звер з’явіўся непадалёк ад чыгуначнай станцыі і напаў там на мужчыну і жанчыну. Потым ён напаў на яшчэ адну пару мінакоў. Усе пацярпелыя звярнуліся ў лякарню — медыкі зафіксавалі ў іх множныя раны ад укусаў. Затым ваўка пабачылі на вуліцы 17-га верасня. Лясны госць кідаўся на аўтамабіль аднаго з мясцовых жыхароў і мужчына патэлефанаваў у міліцыю. Ваўка знайшлі ля Дэпартамента аховы на вуліцы Беларускай. Стралялі па драпежніку з аўтамата Калашнікава: жывёла атрымала раненне ў лапу і ўцякла ў бліжэйшы лясны масіў. Там яго ўрэшце заблакавалі, а потым абясшкодзілі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: УУС Мінскага аблвыканкама У Стоўбцах воўк нападаў на людзей, пацярпелі чатыры чалавекі. Як паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі, паведамленні... |
|