12-гадовы школьнік угнаў аўтамабіль у Бабруйску (відэа). 21.by

12-гадовы школьнік угнаў аўтамабіль у Бабруйску (відэа)

28.01.2019 15:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з відэа

Угоншчыку аўтамабіля ў Бабруйску не пагражае крымінальная справа, бо гэта — непаўналетні падлетак. 

Здарэнне адбылося 21 студзеня каля сярэдняй школы №34. Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, уладальнік "Пежо" забыўся ў машыне ключы, і невядомы ўгнаў яго аўто. 

Аўтамабіліст звярнуўся ў міліцыю. На працягу гадзіны праваахоўнікі знайшлі ў горадзе зніклы аўтамабіль. Выявілася, што ўгоншчыкам быў 12-гадовы школьнік.

Крымінальная адказнасць за такое правапарушэнне наступае з 14 гадоў. Таму цяпер лёсам падлетка зоймецца камісія па справах непаўналетніх. А пакуль што мама будзе плаціць штраф за ўчынак сына. 

Дарэчы, падлетак з 10 гадоў стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэа Угоншчыку аўтамабіля ў Бабруйску не пагражае крымінальная справа, бо гэта — непаўналетні падлетак.  Здарэнне адбылося 21 студзеня каля сярэдняй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика