У Стоўбцах людзей пакусаў шалёны воўк: цяпер там адловяць усіх бадзяжных сабак. 21.by

У Стоўбцах людзей пакусаў шалёны воўк: цяпер там адловяць усіх бадзяжных сабак

28.01.2019 15:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Воўк, які напаў на людзей у Стоўбцах, апынуўся шалёным. У горадзе абвешчаны каранцін на два месяцы — пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Стаўбцоўскай раённай ветстанцыі.

Пад каранцін таксама папала вёска Слабада. Менавіта там адбыліся кантакты з хворай жывёлай.

Па словах ветэрынараў, выпадкі шаленства ў рэгіёне здараліся і раней. Карантын прадугледжвае, што ў горадзе і ваколіцах будуць адлоўленыя ўсе бадзяжныя жывёлы.

Позна ўвечары 26 студзеня воўк спярша пакусаў мужчыну і жанчыну каля чыгуначнай станцыі, а потым напаў яшчэ на адну пару. Ва ўсіх пацярпелых былі множгыя раны ад укусаў. Акрамя таго, воўк нападаў на аўтамабіль аднаго з мясцовых жыхароў. 

27 студзеня лекары абышлі людзей, каб выявіць іншыя здарэнні з ваўком. Цяпер ва ўзмоцненым рэжыме ветэрынары робяць свойскім сабакам і катам прышчэпкі ад шаленства.

Стаўбцоўская гарадская участковая ветлякарня ў выніку надзвычайнай сітуацыі працягнула час працы на тры гадзіны — да 20:00. Гэта зроблена, каб людзям было зручней прывозіць жывёл для вакцынацыі. Жывёлу застрэлілі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Воўк, які напаў на людзей у Стоўбцах, апынуўся шалёным. У горадзе абвешчаны каранцін на два месяцы — пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Стаўбцоўскай раённай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика