Два мінчукі абрабавалі таксоўца
30.01.2019 16:22
—
Разное
|
pixabay.com Мінскі таксовец звярнуўся ў міліцыю з паведамленнм аб рабаванні, піша Мужчына хацеў прадаць мабільны тэлефон, пра што паведаміў маладым людзям, якіх падвозіў напярэдадні. Неўзабаве яму ператэлефанаваў адзін з пасажыраў, каб дамовіцца наконт продажу гаджэта. Кіроўца планаваў прадаць тэлефон за 1000 рублёў. Сустрэцца дамовіліся на аўтастаянцы на вуліцы Валгаградскай. Патэнцыйны пакупнік прыйшоў з прыяцелем. Маладыя людзі доўга круцілі тэлефон у руках, а потым уцяклі разам з ім. Аператыўнікі затрымалі зламыснікаў па гарачых слядах. Гэта былі 21-гадовыя непрацуючыя жыхары Мінскага раёна. Паведамляецца, што абодва яны раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Цяпер Следчы камітэт пачаў на юнакоў крымінальную справу за рабаванне. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Мінскі таксовец звярнуўся ў міліцыю з паведамленнм аб рабаванні, піша прэс-служба ГУУС Мінгравыканкама. Мужчына хацеў прадаць мабільны тэлефон, пра што...
|
|