У Мінску злавілі мужчыну, які збег з крамы з ботамі і плацёжным тэрміналам. 21.by

У Мінску злавілі мужчыну, які збег з крамы з ботамі і плацёжным тэрміналам

31.01.2019 09:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У Фрунзенскім раёне Мінска мужчына збег з абутковой крамы за некалькі хвілін да яе закрыцця з ботамі і плацёжным тэрміналам. Здарэнне адбылося ў адным з гандлёвых цэнтраў. Ахоўнік звярнуўся ў міліцыю, паведаміў прыкметы зламысніка, які трапіў на запіс камер відэаназірання.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, 32-гадовага зламысніка хутка знайшлі і затрымалі. Паводле яго слоў, скрадзенае (зімовыя мужчынскія боты і плацёжны тэрмінал) ён збіраўся перапрадаць. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж". Мінчуку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Раней ён ужо меў праблемы з законам і таксама з-за крадзяжоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Фрунзенскім раёне Мінска мужчына збег з абутковой крамы за некалькі хвілін да яе закрыцця з ботамі і плацёжным тэрміналам. Здарэнне адбылося ў адным з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика