Выбіраем прафесію: як стаць ваенным?
31.01.2019
—
Разное
|
29 студзеня на прафарыентацыйным мерапрыемстве ў сярэдняй школе № 1 сабраліся юнакі дапрызыўнага ўзросту 9-11 класаў школ горпасёлка. Былі тут і дзяўчаты. Некаторыя з іх таксама бачаць сябе ў ваеннай форме, але дакладна з выбарам яшчэ не вызначыліся. На сустрэчы прысутным быў прадэманстраваны фільм пра Акадэмію. Уладзіслаў Шахновіч расказаў пра правілы прыёму і, канешне, запрасіў усіх паступаць на ваенныя спецыяльнасці. На сённяшні дзень навучанне ў ваеннай акадэміі праводзіцца на сямі факультэтах: агульнавайсковым, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйным, унутраных войскаў, ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення. Для таго, каб паступіць, неабходна не толькі добра здаць цэнтралізаванае тэставанне, але і прайсці прафесійны адбор. З 2 студзеня па 1 красавіка 2019 гады — той тэрмін, у які жадаючыя стаць ваенным могуць падаваць заявы ў адасобленую групу (Шаркаўшчынскага раёна) ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 220. Тэлефон прыёмнай камісіі: (8-017) 287-49-22. Усю неабходную інфармацыю абітурыенты могуць атрымаць на афіцыйным сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Алена АНАНІЧ.
|
|