У Мазырскім раёне легкавік сутыкнуўся з "хуткай", пацярпелі 4 чалавекі. 21.by

У Мазырскім раёне легкавік сутыкнуўся з "хуткай", пацярпелі 4 чалавекі

31.01.2019 11:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Скрыншот з відэа тэлеканала "Мазыр".

У Мазырскім раёне легкавік сутыкнуўся з "хуткай", пацярпелі 4 чалавекі. Як інфармуе тэлеканал "Мазыр", здарэнне адбылося 30 студзеня каля пасёлка Крынічны. Lada Kalina, якой кіравала 36-гадовая жанчына, паспрабавала абагнаць спадарожны аўтамабіль і апынулася на паласе сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з рэанімацыйнай машынай хуткай дапамогі. Ад удару легкавік адкінула на абочыну.

Сярод чатырох пацярпелых — трое медыцынскіх работнікаў (2 фельдшары і лекар), а таксама кіроўца Lada Kalina, якой спатрэбілася тэрміновая шпіталізацыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот з відэа тэлеканала "Мазыр". У Мазырскім раёне легкавік сутыкнуўся з "хуткай", пацярпелі 4 чалавекі. Як інфармуе тэлеканал "Мазыр", здарэнне адбылося 30...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика