Мужчыну, які з нажом напаў на дзяўчынку, шукаюць у Мінску (фота, відэа)
01.02.2019 11:34
—
Разное
|
![]() ГУУС Мінгарвыканкама Мінская міліцыя шукае мужчыну, які напаў на малалетнюю школьніцу, пагражаючы ёй прадметам, падобным да нажа, паведамляе Здарэнне адбылося ўдзень 31 студзеня ў пад'ездзе жылога дома па вуліцы Судмаліса (раён велазавода). Мужчына зайшоў у пад'езд з малалетняй школьніцай, падняўся на паверх і запатрабаваў, каб дзяўчынка прайшла з ім. Пры гэтым ён пагражаў прадметам, падобным да нажа, і хапаў яе за твар. Дзяўчынка не разгубілася: яна стала клiкаць на дапамогу і ўкусіла нападніка за палец. Зламыснік спалохаўся і ўцёк. Тых, хто апазнае мужчыну на фота і відэа, просяць паведаміць у Ленінскае РУУС Мінска або па тэлефонах: +375 29 669-49-32, +375 33 347-80-28, +375 29 674-37-11. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ГУУС Мінгарвыканкама Мінская міліцыя шукае мужчыну, які напаў на малалетнюю школьніцу, пагражаючы ёй прадметам, падобным да нажа, паведамляе ГУУС... |
|