Люстрадзён на сёньня. 21.by

Люстрадзён на сёньня

02.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Люстрадзён на сёньня

У гэты дзень 2 лютага 1906 г. у Ваўкавыску нарадзіўся рабін, доктар Зэрах ВАРХАФЦІГ — юрыст, палітык і адзін з заснавальнікаў партыі «МАФДАЛЬ» (рэлігійнай нацыянальнай партыі) Ізраіля. Ён быў адным з тых, чый подпіс стаяў пад Дэклярацыяй Незалежнасці Ізраіля.

У 1947 г. эміграваў у Палестыну, дзе заняўся палітыкай. Быў абраны дэпутатам ў Першы Кнэсэт. З 1948 г. чытаў лекцыі габрэйскага права ў Габрэйскім універсітэце ў Ерусаліме. У 1951 г. быў прызначаны намеснікам міністра па пытаннях рэлігіі ў чацвёртым ўрадзе. Пасля выбараў 1961 г. у Пяты Кнэсэт ён быў прызначаны міністрам па пытаннях рэлігіі. Гэтую пасаду ён займаў да 1974 г. У 1981 г. пакінуў Кнэсэт. З’яўляўся адным з заснавальнікаў універсітэта Бар-Iлан.

У 1983 г. Вархафцiг быў удастоены Прэміі Ізраіля за асаблівы ўклад у жыццё грамадства і дзяржавы Ізраіль і за прасоўванне габрэйскага права. У 1989 г. стаў ганаровым грамадзянінам Ерусаліма.

Памёр 26 верасня 2002 года ў Ерусаліме, дзе і пахаваны 27.09.2002 г.

26 жніўня 2012 г. у Ерусаліме была ўрачыста адкрыта вуліца, названая ў гонар Зэраха Вархафціга.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэты дзень 2 лютага 1906 г. у Ваўкавыску нарадзіўся рабін, доктар Зэрах ВАРХАФЦІГ — юрыст, палітык і адзін з заснавальнікаў партыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика