Маніторынг ААТ “Турыно-агра”
05.02.2019
—
Разное
|
Работнікамі Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг ААТ “Турыно-агра” (кіраўнік Ільюшчэня Н. І.). Па выніках маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі: не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму; інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае прад’яўляемым патрабаванням; на вытворчых і складскіх памяшканнях не размешчаны ўказальныя знакі катэгорый па выбухапажарнай небяспецы; транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі, не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння; памяшканні аб’ектаў не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння. МТФ аг.Турыно: у пакоі прыёму ежы паверхні сцен печы маюць расколіны, дапускаецца складзіраванне рэчываў і матэрыялаў на небяспечнай адлегласці ад топачнага праёму печы, што можа прывесці да іх загарання. Машынны двор аг.Турыно: у вартавым памяшканні паверхні сцен печы маюць расколіны, дапускаецца складзіраванне рэчываў і матэрыялаў на небяспечнай адлегласці ад топачнага праёму печы, што можа прывесці да іх загарання. Кіраўніку былі ўручаны рэкамендацыі, якія ўключаюць у сябе мерапрыемствы з указаннем тэрміну для іх рэалізацыі. Таксама з работнікамі быў праведзены супрацьпажарны інструктаж-гутарка, падчас якога даведзены патрабаванні бяспекі ў побыце і на працоўным месцы, растлумачаны парадак дзеянняў персаналу ў выпадку выяўлення ўзгарання і спосаб прымянення наяўных першасных сродкаў пажаратушэння. Інспектар ІнІП Глускага РАНС Раман ЦАПІК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікамі Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг ААТ “Турыно-агра” (кіраўнік Ільюшчэня Н. І.). Па выніках маніторынгу...
|
|