У Мазыры невядомы паведаміў пра мініраванне будынка КДК і ДАІ. 21.by

У Мазыры невядомы паведаміў пра мініраванне будынка КДК і ДАІ

06.02.2019 14:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


uvd.gomel.by

6 лютага ў 10:10 міліцыянты атрымалі паведамленне, што ў Мазыры замініраваны будынак па вуліцы Ленінскай, 64, інфармуе uvd.gomel.by.

У гэтым будынку  размяшчаюцца Мазырскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю, інтэрнат, крама, памяшканні КЖУП "Мазырскі райжылкамгас" і аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі Мазырскага РАУС.

Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі, Следчага камітэта, МНС ды іншых ведамстваў. Сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5525 МУС абследуе будынак.

З самога будынка эвакуявалі 83 чалавекі. Побач размешчаны Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй, з яго эвакуявалі 241 навучэнца і сем настаўнікаў.

Напярэдадні, як паведамляла Еўрарадыё, паведамленне пра мініраванне атрымала кампанія "Белавія". Спецыялісты шукалі выбухоўку ў мінскім офісе кампаніі, а таксама ў гомельскім і віцебскім аддзяленнях. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
uvd.gomel.by 6 лютага ў 10:10 міліцыянты атрымалі паведамленне, што ў Мазыры замініраваны будынак па вуліцы Ленінскай, 64, інфармуе uvd.gomel.by. У гэтым будынку  размяшчаюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика