У Лельчыцкім раёне даішнікі спынялі трактар стральбой па колах
06.02.2019 20:28
—
Разное
|
Здымак з архіву. У Лельчыцкім раёне даішнікі спынялі трактар стральбой па колах. Перад гэтым трактарыст не спыніўся на шматлікія патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ. Як інфармуе сайт Высветлілася, што парушальнікам з'яўляецца 32-гадовы жыхар Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. На Гомельшчыну ён прыехаў на сваім асабістым трактары. Раней яго пазбавілі права на кіраванне, паколькі злавілі п'яным за рулём. Цяпер жа на палешука склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы — за кіраванне трактарам без права на гэта, за не пройдзены тэхагляд, за схаваны рэгістрацыйны знак і невыкананне патрабаванняў супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Лельчыцкім раёне даішнікі спынялі трактар стральбой па колах. Перад гэтым трактарыст не спыніўся на шматлікія патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ....
|
|