Праводзяцца прафілактычныя рэйды па папярэджанні няшчасных здарэнняў на вадаёмах
08.02.2019
—
Разное
|
З павышэннем тэмпературы паветра ўзрастае рызыка для жыцця пры знаходжанні на вадаёмах. Асабліва гэта адносіцца да дзяцей і дарослых аматараў рыбнай лоўлі. Лёд у гэты перыяд становіцца рыхлым, нетрывалым. І калі на азёрах і сажалках ледзяное покрыва яшчэ перавышае таўшчыню ў 7-10 сантыметраў, то на рэках ён значна танчэйшы. У гэты перыяд старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Катовіч сумесна са старшым інжынерам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалаем Маркушонкам робяць штодзённыя рэйды па вадаёмах Шаркаўшчынскага раёна з мэтай інфарміравання грамадзян, якія знаходзяцца на лёдзе. З кожным праводзяцца прафілактычныя гутаркі, раздаецца наглядны матэрыял, памяткі аб бяспечным знаходжанні на вадаёмах і паблізу іх у зімовы і вясенні перыяды. Сяргей РАЙЧОНАК.
|
|