У Лідскім раёне пенсіянер стрэліў у суседа з паляўнічай стрэльбы. 21.by

У Лідскім раёне пенсіянер стрэліў у суседа з паляўнічай стрэльбы

08.02.2019 22:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Жонка пацярпелага разламала стрэльбу / uvd.grodno.by

Суседскі канфлікт паміж жыхарамі адной з вёсак Лідскага раёна скончыўся стралянінай, паведамляе uvd.grodno.by

Здарэнне адбылося 8 лютага. 73-гадовы мужчына з асабістай непрыязнасці стрэліў у свайго 49-гадовага суседа з зарэгістраванай паляўнічай стрэльбы "ІЖ-58". Пенсіянер са стрэльбай прыйшоў у двор, дзе быў пацярпелы разам з жонкай. Пасля стрэлу жанчына не толькі выклікала міліцыю і хуткую дапамогу, але і забрала ў стралка зброю. Пасля гэтага яна паламала стрэльбу. 

Міліцыянты затрымалі стралка ў яго дома. Мяркуецца, што ён быў нецвярозы. 

Раней нападнік прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства. 

Пацярпеламу аказалі дапамогу. Яго жыццю нічога не пагражае. 

Ідзе папярэдняе расследаванне. Вырашаецца пытанне наконт крымінальнай справы. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жонка пацярпелага разламала стрэльбу / uvd.grodno.by Суседскі канфлікт паміж жыхарамі адной з вёсак Лідскага раёна скончыўся стралянінай, паведамляе uvd.grodno.by. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика