У Магілёве пастаўлены на падзарадку тэлефон справакаваў пажар. 21.by

У Магілёве пастаўлены на падзарадку тэлефон справакаваў пажар

10.02.2019 14:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Магілёве пастаўлены на падзарадку тэлефон справакаваў пажар. Як паведамляе абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося ўвечары 9 лютага ў пакоі на пятым паверсе інтэрната Магілёўскага рамонтнага завода, які размяшчаецца па вуліцы Чалюскінцаў.

На ўзгаранне зрэагавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя, таму ніхто не пацярпеў. Пашкоджаная пасцель і абшыўка канапы.

На фотаздымках з месца здарэння бачна, што на канапе ляжаў смартфон, пастаўлены на падзарадку. Да электрасеткі яго падключылі праз падаўжальнік і той загарэўся.

Дакладная прычына пажару высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Магілёве пастаўлены на падзарадку тэлефон справакаваў пажар. Як паведамляе абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося ўвечары 9 лютага ў пакоі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика