Жыхар Гродна "працаваў" на прадпрыемстве пасля сваёй смерці. 21.by

Жыхар Гродна "працаваў" на прадпрыемстве пасля сваёй смерці

13.02.2019 09:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З архіву ria.ru

Жыхар Гродна "працаваў" на ўнітарным прадпрыемстве пасля сваёй смерці. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавядае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Міліцыя атрымала інфармацыю, што на прадпрыемстве два чалавекі толькі лічацца работнікамі, прычым адзін з іх даўно памёр. Падчас праверкі яна пацвердзілася.

Заробак памерламу гродзенцу налічваўся некалькі гадоў, грошы забіраў дырэктар. Ён загадаў бухгалтару аформіць двух чалавек на пасаду "швачкі-надомніцы". У адным выпадку кіраўнік прадпрыемства грошы забіраў сабе шэсць з паловай гадоў, у іншым — амаль восем гадоў. За "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" дырэктару пагражала б да 10 гадоў пазбаўлення волі. Але прыцягнуць яго да адказнасці немагчыма з прычыны смерці. У выніку СК вынес пастанову аб адмове ў распачацці крымінальнай справы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З архіву ria.ru Жыхар Гродна "працаваў" на ўнітарным прадпрыемстве пасля сваёй смерці. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавядае прэс-служба УУС Гродзенскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика