На главных улицах Ушач активно идёт ямочный ремонт
19.02.2019
—
Разное
|
У канцы зімы на долю падвесак нашых аўто выпадаюць самыя сур’ёзныя выпрабаванні – пасля перападу маразоў, адлігі і салявой “атакі” асфальт пакрываецца выбоінамі, змагацца з якімі адпраўляюцца брыгады рабочых. Ямкавы рамонт поўным ходам ідзе на галоўных вуліцах Ушач, а нашы чытачы непакояцца, чаму абдзелены ўвагай іншыя дарогі райцэнтра. Па якім прынцыпе вызначаецца чарговасць рамонту? Патлумачыць гэта мы папрасілі майстра па добраўпарадкаванні УП ЖКГ Вольгу Віктараўну ШЧЭРБІК. Днямі нам давялося назіраць за вядзеннем ямкавага рамонту ў канцы Ленінскай, які праводзіла брыгада па добраўпарадкаванні. Узброеныя самым простым інвентаром рабочыя імкнуліся дасканала захоўваць тэхналогію: перш чым засыпаць выбоіны арганамінеральнай сумессю, высушвалі іх з дапамогай газавай гарэлкі – працэс жа гэты даволі працяглы. – Вось калі дапамагала спецтэхніка ДРБУ – справа ішла куды шпарчэй. У іх ёсць рэцыклер для разагрэву сумесі, фрэза, якой рыхтуюць яму для яе лепшага счаплення са старым асфальтам. Але ж пастаянна прыцягваць гэта прадпрыемства да нашых спраў не будзеш – у іх сваёй работы хапае, ды і затраты значныя, – разважаюць рабочыя брыгады. І сапраўды, у невялікіх гарадах мульціпрофільныя жыллёва-камунальныя прадпрыемствы вымушаны браць на сябе шэраг самых розных функцый, у тым ліку і ўтрыманне дарог – шчыра прызнацца, гэта падаецца не зусім лагічным, бо, як кажуць, боты павінен рабіць шавец, а рамантаваць дарогі – дарожнік. Наталля БАГДАНОВІЧ. На здымку: І.Шнітко, С.Бурэц, А.Броўка, В.Гусёнак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы зімы на долю падвесак нашых аўто выпадаюць самыя сур’ёзныя выпрабаванні – пасля перападу маразоў, адлігі і салявой “атакі” асфальт пакрываецца...
|
|