У Паставах п'яны шматдзетны бацька скраў Citroen супрацоўніцы райвыканкама
19.02.2019 13:30
—
Разное
|
![]() БЕЛТА У Паставах п'яны шматдзетны бацька скраў Citroen супрацоўніцы райвыканкама. Жанчына няшчыльна зачыніла дзверы аўтамабіля і пакінула ў ім ключ запальвання ды дакументы на машыну. Яна прызналася міліцыі, што раней так часта рабіла і не думала, што могуць узнікнуць праблемы. Высветлілася, што мясцовы жыхар на чужым аўтамабілі паехаў да сябра. Той сеў за руль, і яны разам паехалі ў краму. Абодва мужчыны былі п'яныя. Іх затрымалі. Крымінальную справу распачалі ў дачыненні мужчыны, які скраў машыну з плошчы Леніна. Ён — бацька чатырох дзяцей, працуе будаўніком. Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Раней у мужчыны былі праблемы з законам, але ўсе яго судзімасці ўжо пагашаныя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У Паставах п'яны шматдзетны бацька скраў Citroen супрацоўніцы райвыканкама. Жанчына няшчыльна зачыніла дзверы аўтамабіля і пакінула ў ім ключ запальвання ды... |
|