П'яная загадчыца фермы пасля звальнення ўгнала службовую "Ніву"
20.02.2019 12:22
—
Разное
|
uvd.grodno.by Загадчыца малочна-таварнай фермы ў Іўеўскім раёне Гродзеншчыны ўгнала службовы аўтамабіль. Здарэнне адбылося 19 лютага, паведамляе 38-гадовая жанчына зранку ў аўторак з'явілася на працу п'янай. За гэта яе звольнілі. Незадаволеная такім рашэннем жанчына ўгнала з тэрыторыі фермы службовую "Ніву". Спыніць былую начальніцу ніхто з работнікаў не змог. Віляючы з боку ў бок, аўтамабіль выехаў на дарогу, аднак літаральна праз пару кіламетраў з'ехаў у кювет і перакуліўся. На дапамогу жанчыне прыйшлі яе былыя падначаленыя. Кіроўца траўмаў не атрымала, а вось машына была даволі моцна пашкоджаная. Цяпер на былую загадчыцы фермы пачалі крымінальную справу за ўгон. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
uvd.grodno.by Загадчыца малочна-таварнай фермы ў Іўеўскім раёне Гродзеншчыны ўгнала службовы аўтамабіль. Здарэнне адбылося 19 лютага, паведамляе uvd.grodno.by. 38-гадовая... |
|