Для самага высокага чалавека ў свеце Фёдара Махнова пашылі кашулю з нумарам 112. 21.by

Для самага высокага чалавека ў свеце Фёдара Махнова пашылі кашулю з нумарам 112

21.02.2019 11:27 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навіны Беларусі. Дзеля высокай мэты ў Беларусі на адзін дзень аб'ядналіся ўсе экстраныя службы. У краіне праходзіць акцыя «Адзіны дзень бяспекі», паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. 

Абачлівае стаўленне людзей да сітуацый, якія тояць пагрозы жыццю і здароўю, абуджалі самымі крэатыўнымі спосабамі.


Для самага высокага чалавека ў свеце Фёдара Махнова, дакладней для яго статуі, спецыяльна пашылі кашулю з адзіным нумарам тэлефона ўсіх экстраных служб – 112. Спатрэбіліся 5 метраў тканіны.


Яркую постаць цяпер можна заўважыць здалёк. Як і двухметровых жыхароў Віцебска, якім прапанавалі памерацца ростам з земляком-волатам.


Цікавасць выклікалі і інтэрактыўныя пляцоўкі. Праверыць, ці пасуе форма інспектара ДПС, мог кожны. З задавальненнем удзельнікі акцыі фатаграфаваліся ў рарытэтным шлеме для дайвераў.

Падрабязна – у відэаматэрыяле


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. Дзеля высокай мэты ў Беларусі на адзін дзень аб'ядналіся ўсе экстраныя службы. У краіне праходзіць акцыя «Адзіны дзень бяспекі», паведамілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика