Асіповічы: коратка аб розным
22.02.2019
—
Разное
|
У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі сёння адкрылася выстава “Нерэальная рэальнасць”. Па 10 сакавіка з дапамогай найноўшых акуляраў віртуальнай рэальнасці 4К госці змогуць палюбавацца экзатычнай прыродай, палётаць на паветраным шары, адчуць сябе турыстам у Францыі, Егіпце, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. А наведвальнікі экспазіцый велізарных 3D-карцін не толькі адправяцца ў космас і пабываюць героямі вядомых мультфільмаў, але і атрымаюць на памяць бясплатнае фота. У конкурсе на лепшы матэрыял аб пошце РУП “Белпошта” дыпломам за плённае супрацоўніцтва і вернасць паштовай тэме ўзнагароджана намеснік галоўнага рэдактара газеты “Асіповіцкі край” Валянціна Корбаль. Па інфармацыі агенцтва БелТА, “Аб’яднаная транспартна-лагістычная кампанія — Еўразійскі чыгуначны альянс” купіць 200 вагонаў у Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання. Сума здзелкі — больш за 660 мільёнаў расійскіх рублёў. У Доме культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра ў чацвер упершыню адбудзецца конкурс маладых спецыялістаў “Міс і лідар Асіповіцкага чыгуначнага вузла-2019”, які праводзіцца сумесна з райарганізацыяй БРСМ. Уступіць у барацьбу за права называцца лепшымі рыхтуюцца 5 пар дзяўчат і юнакоў з усіх падраздзяленняў вузла. Як паведамілі ў райцэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, з мэтай максімальна падоўжыць знаходжанне людзей сталага ўзросту ў звыклым асяроддзі сацыяльную дапамогу дома зараз атрымліваюць 453 чалавекі — пенсіянеры, старэйшыя за 60 гадоў, інваліды I і II груп. Падтрымку і дапамогу па гаспадарцы ім аказваюць 60 сацработнікаў, 43 з якіх працуюць з сельскімі жыхарамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі сёння адкрылася выстава “Нерэальная рэальнасць”. Па 10 сакавіка з дапамогай найноўшых акуляраў віртуальнай рэальнасці 4К...
|
|