23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Віншаванне мясцовай улады. 21.by

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Віншаванне мясцовай улады

23.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя жыхары Смаргоншчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Дмитрий Савин и Максим Фальковский.JPG
Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Ва ўсе часы ратная служба карысталася павагай у народзе і была ганаровым абавязкам. Пра герояў - абаронцаў Радзімы - складалі легенды, славілі іх подзвігі ў вершах, прозе, кінафільмах і на мастацкіх палотнах. Іх імёнамі называлі вуліцы, плошчы і цэлыя гарады.

У нашы дні таксама вайсковая служба - не толькі грамадзянскі абавязак, але і высокі гонар верай і праўдай служыць Айчыне. Гэты цяжкі шлях выбіраюць людзі смелыя і ўстойлівыя, адданыя сваёй краіне і народу. На франтах войнаў нашы землякі праявілі гераізм, мужнасць і стойкасць, адстойваючы свабоду сваёй Радзімы.

Сённяшняе пакаленне беражліва захоўвае памяць аб тых, хто загінуў на палях бітваў. Дзяржава надае вялікую ўвагу ветэранам вайны і ўдзельнікам баявых дзеянняў за межамі краіны, дапамагаючы ў вырашэнні сацыяльна-бытавых пытанняў.

Ад усёй душы жадаем былым франтавікам, усім вайскоўцам беларускай арміі і будучым салдатам і афіцэрам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, поспехаў і ўдачы, толькі мірнага неба над галавой.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика