У лютым выставачны комплекс “БелЭкспа”, што ў Мінску, у 26 раз адчыніў свае дзверы для
![](http://www.21.by/pub/news/2019/02/1550923325987073.jpg)
Ігар Ложачнік падчас прэзентацыі
З прэзентацыяй выдання “Князі Вітгенштэйны і іх уладанні ў Расійскай імперыі ў ХIХ стагоддзі” ўпершыню выступіла ўстанова “Музей “Замкавы комплекс “Мір”. Пра жыццё адных з буйнейшых памешчыкаў свайго часу распавялі самі аўтары, а таксама запрошаны госць – загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Шаланда. Дарэчы, менавіта ён з’яўляецца ініцыятарам стварэння серыі “GenusAlbaruthenicum”(“Роды Беларусі”), якая расказвае пра гісторыю трох знакамітых родаў – Іллінічаў, Друцкіх-Горскіх і, уласна, Вітгенштэйнаў.
Мірскі замак – адзіны з музеяў Рэспублікі Беларусь, які з году ў год прымае удзел у Мінскай міжнароднай выставе.
Падчас кірмашу наведвальнікі маглі не толькі набыць прадукцыю той ці іншай краіны, але і даведацца аб выдавецкай навінцы, пагутарыць з пісьменнікамі, перакладчыкамі і літаратурнымі крытыкамі.
Вікторыя КАСЦЮК
Фота з архіва Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь