Сёння беларускі народ урачыста адзначае Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Больш за сто год мы верныя традыцыі шырока і ўсенародна сустракаць 23 лютага з асаблівай цеплынёй і ўрачыстасцю. Гэта заканамерна, бо ў ім закладзены высокі сэнс — любіць сваю Радзіму і ўмець яе абараняць.
Гістарычна склалася, што нам давялося на працягу многіх стагоддзяў весці барацьбу з іншаземнымі захопнікамі, адстойваючы права на сваё нацыянальнае існаванне. Беларускі народ шмат перажыў і выпрабаваў, але ніколі не быў зламаны, заўсёды і ва ўсім вызначаў свой лёс сам. У нашай памяці навечна застанецца яго подзвіг у Вялічай Айчыннай вайне. Гэта была сапраўды ўсенародная барацьба, якая паказала ўсяму свету, як трэба любіць і абараняць сваю радзіму. Мноства манументаў, абеліскаў і помнікаў на тэрыторыі нашай рэспублікі сведчаць пра тое, што мы шануем і памятаем сваіх абаронцаў.
У гэты святочны дзень наша асаблівая прыязнасць і ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Іх вопыт, мужнасць і ідэйная трываласць — наш верны арыенцір. Схіляемся перад подзвігам пакалення пераможцаў і высока цэнім унёсак ветэранаў у патрыятычнае выхаванне грамадзян нашай краіны. Сёлета мы ўрачыста адзначым 75-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Працягваецца работа па ўвекавечанні памяці загінуўшых воінаў і ахвяр фашызму.
Пасляваенная гісторыя Беларускай ваеннай акругі — выдатны прыклад самаадданага служэння Айчыне. Менавіта Чырванасцяжная Беларуская ваенная акруга, адна з мацнейшых ва Узброеных Сілах СССР, зрабіла вялізны ўнёсак у забеспячэнне бяспекі дзяржавы на заходнім напрамку, з’яўляючыся, па-сутнасці, важнейшым фактарам стратэгічнага стрымлівання.
Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь годна прадаўжаюць традыцыі папярэдніх пакаленняў абаронцаў Айчыны. Неад’емная арганічная частка беларускага народа — Узброеныя Сілы — надзейна гарантуюць яго мірную працу і ў першую чаргу забяспечваюць бяспеку нашай Радзімы. Працягваецца ўдасканаленне сіл тэрытарыяльнай абароны. Нядаўна наш раён удзельнічаў у раптоўнай праверцы па гэтых пытаннях, якая паказала высокі ўзровень адказнасці кіруючага саставу і радавых грамадзян. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што абарона дзяржавы носіць усенародны характар, зламаць такі народ немагчыма.
Сёння на варце мірнай працы і незалежнасці беларускага народа спадчыннікі слаўных пакаленняў — дзеці, унукі і праўнукі тых, хто праславіў баявыя сцягі, абараняючы нашу Айчыну. Звыш 200 нашых землякоў праходзяць ваенную службу на пасадах афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат кантрактнай і тэрміновай ваеннай службы, вучацца ў Ваеннай акадэміі і на ваенных факультэтах вышэйшых навучальных устаноў. Яны атрымалі ў спадчыну цудоўныя баявыя традыцыі старшых пакаленняў, прыкладаюць намаганні, каб умела валодаць зброяй і баявой тэхнікай, быць годнымі абаронцамі сваёй Радзімы, памнажаюць ратныя традыцыі.
Шчыра віншуем з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воінаў-інтэрнацыяналістаў, усіх, хто служыць і працуе ў армейскіх калектывах, хто прайшоў гэтую школу і рыхтуецца стаць у строй, хто сваёй мірнай працай умацоўвае абароназдольнасць нашай Радзімы. Здароўя вам, вашым родным і блізкім, міра і дабра, стабільнасці і спакою, бадзёрасці і аптымізму!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Ваенны камісарыят раёна. Раённы Савет ветэранаў.