Чым жыве сёння аграсядзіба, якая з’явілася ў раёне адной з першых?. 21.by

Чым жыве сёння аграсядзіба, якая з’явілася ў раёне адной з першых?

24.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На ўскрайку Заходняга мікрараёна Нясвіжа, на вуліцы Касцюшкі, 6, стаіць прыгожы двухпавярховы дом, які сваёй арыгінальнай архітэктурай крыху нагадвае казачны палац. Наблізіўшыся да яго, можна побач убачыць і іншыя, меншыя па памерах, пераважна драўляныя будынкі, міні-басейн і мноства зеляніны, сярод якой бачны садовыя скульптуры і прадметы даўніны, сабраныя ў сапраўдны музей пад адкрытым небам. Гэта — аграсядзіба “Нясвіжская”, дзе гаспадараць Генадзь і Таіса Аксёнік.


Генадзь і Таіса Аксёнік каля аднаго з гасцявых дамоў

— Мы адкрыліся ў 2004 годзе,  — расказаў у нашай гутарцы Генадзь Мікалаевіч. — І сёлета ў нас невялікі юбілей — 15 гадоў. Спачатку мы прапаноўвалі гасцям толькі 2-3 пакоі ў сваім гаспадарчым доме. З цягам часу сталі расшырацца. Гэтаму добра паспрыяў крэдыт, прадастаўлены Бел-аграпрамбанкам на развіццё сядзібы. З яго дапамогай мы пабудавалі яшчэ адзін будынак на тры нумары і лазню, якой з задавальненнем сталі карыстацца не толькі турысты, але і мясцовыя жыхары, палепшылі добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Дарэчы, нельга не заўважыць, што гаспадары “Нясвіжскай” — людзі, улюбёныя ў сваю справу. Яны ставяцца да яе з сапраўды творчым падыходам і не спыняюцца на дасягнутым: праз некаторы час пасля заканчэння гэтага будаўніцтва Генадзь Мікалаевіч заўважыў, што над памяшканнем гаража і лазні можна дабавіць мансардныя паверхі, што і было зроблена. І цяпер над імі — па два камфартабельныя нумары з санвузламі, душам, халадзільнікамі і тэлевізарамі.



— На сённяшні дзень тут шэсць нумароў, да мая будзе восем, — заўважыў мой суразмоўца.

Ён асабліва адзначыў, што сёння людзі ўжо больш цэняць уласныя спакой і камфорт, і прывычка савецкіх часоў засяляць у адзін пакой трох-чатырох чалавек адышла ў нябыт. Таму ў “Нясвіжскай” адкрываюцца два дадатковыя нумары для аднаго-двух гасцей. Поўнасцю ж яна можа прыняць да 20 чалавек у 6 нумарах, адзін з якіх — двухпакаёвы. Там можа пасяліцца ад 4 да 6 чалавек.

Гледзячы наперад, гаспадары прыйшлі да высновы, што вельмі добра будзе прадастаўляць гасцям гарачае харчаванне, менавіта — сняданак. Таму была пабудавана асобная кухня са сталовай.

Малыя архітэктурныя формы сталі цікавым упрыгожваннем тэрыторыі аграсядзібы

— Яна атрымалася такой утульнай, — не без гонару адзначыў Генадзь Мікалаевіч, — што хочацца назваць яе “міні-кафэ”. А ў кафэ павінна быць назва. У нас яна з’яўляецца нібы сама сабой — на барнай стойцы стаіць старадаўні рубанак, які сын Яўген з нявесткай Ірынай набылі як сімвал таго, што тут усё зроблена з дрэва. На акне каля мяккага кутка знаходзіц-ца яшчэ каля дзясятка розных рубанкаў нашых продкаў. Адсюль напрошваецца і назва нашага “міні-кафэ”, няхай і неафіцыйная — “Рубанак”.

У канцы верасня ў гэтым месцы ўпершыню пабывала вя-лікая група гасцей, і з таго часу тут раз-пораз адзначаюцца сямейныя ўрачыстасці.


Маладыя, якія прадставіліся як Сяргей і Аліна, святкавалі ў аграсядзібе вяселле

Дарэчы, пакуль мы гутарылі з гаспадаром, якраз прыехала вяселле, і маладыя, якія прадставіліся як Сяргей і Аліна, міла згадзіліся папазіраваць для нашай газеты. Яны былі вельмі задаволены тым, што вяселле ў аграся-дзібе пазбавіла іх праблемы з рассяленнем гасцей — усе, каму трэба, размясціліся ва ўтульных нумарах “Нясвіжскай”.

 

У 2018 годзе ў аграсядзібе “Нясвіжская” пабывалі турысты з Расійскай Федэрацыі, Украіны, Польшчы, Балгарыі, Латвіі, Бразіліі, Грэцыі, Ірландыі, Ізраіля, Пакістана, Германіі, Швейцарыі, Славеніі, Італіі, Іспаніі, Паўднёвай Карэі, Францыі, Эстоніі, Казахстана.

 

Назаўтра тут  адзначалася вялікае сямейнае свята — 18-годдзе  адной з несвіжанак. І што немалаважна для тых, хто збіраецца адпачыць у сяброўскай бяседзе, у “міні-кафэ”, пра якое ідзе размова, ёсць месца не толькі для прыгожа накрытых сталоў, але і для дыскатэкі.

Для афармлення інтэр,еру аграсядзібы прыйшліся вельмі да месца старадаўнія рэчы

Гэтымі днямі ў “Нясвіжскай” ідзе актыўная падрыхтоўка да турыстычнага сезону, які звычайна прыпадае на красавік — кастрычнік.

— Адпачываць асабліва няма калі,— зазначыў напрыканцы нашай гутаркі Генадзь Мікалаевіч. — Хочацца як мага больш зрабіць да пачатку сезону.

І ў жаданні гэтым у яго ёсць на-дзейная падтрымка — гаспадыня аграсядзібы, верная спадарожніца жыцця Таіса Альбінаўна, сыны, нявесткі, унучкі. А для дружнай вялікай сям’і ўсе задумкі пад сілу. Прыязджайце ў аграсядзібу “Нясвіжская” — упэўніцеся ў гэтым самі!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.  

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўскрайку Заходняга мікрараёна Нясвіжа, на вуліцы Касцюшкі, 6, стаіць прыгожы двухпавярховы дом, які сваёй арыгінальнай архітэктурай крыху нагадвае казачны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика