Служить в армии – почётный долг. 21.by

Служить в армии – почётный долг

26.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачэсны абавязак
У маёй сям’і служылі ўсе – бацька, дзяды. Лічу гэта пачэсным мужчынскім абавязкам. І ганаруся тым, што атрымаўшы спачатку грамадзянскую прафесію медыка, звязаў свой лёс са службай ва Узброеных Сілах Беларусі. Дзевяць год маёй біяграфіі – гэта асобы полк радыёэлектроннай абароны, які знаходзіцца ў Полацку. Прыемна, што менавіта там функцыі радыёразведкі выконвае зараз ваеннаслужачы па кантракце Андрэй Гладыш і ўчарашні прызыўнік Андрэй Тараканаў. Начальнікам рухомай службы радыёлакацыйнага вузла служыць былы выпускнік Ваеннай акадэміі капітан Канстанцін Апёнак, таксама на факультэт супрацьпаветраных войскаў мэтанакіравана паступаў Васіль Чыграй з аграгарадка Глыбачка. На факультэце ваеннай разведкі займаецца Канстанцін Шайтар і заканчвае агульнавайсковы Уладзіслаў Пузатка. У самых розных часцях, у якія адбіраюцца згодна жаданняў і магчымасцяў, вучацца абараняць Радзіму сённяшнія маладыя ўшачане, напрыклад, Мікіта Саўчанка трапіў у ваенны аркестр Узброеных Сіл, Уладзімір Маханаў і Дзяніс Смаляк – у дэсантныя войскі. Але куды б ні накіравалі нашых юнакоў, яны атрымліваюць неацэнныя ўрокі сталення.

І сёння, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, я віншую са святам ветэранаў Вялікай Айчыннай і воінаў-інтэрнацыяналістаў, афіцэраў і ваеннаслужачых, усіх тых, хто прайшоў армейскую школу і адносіць сябе да слаўнай кагорты абаронцаў. Моцнага вам здароўя, невычэрпнай энергіі, мірнага неба і такога ж слаўнага працягу ў дзецях і ўнуках. А матулям і сяброўкам – хутчэйшага вяртання сваіх блізкіх дадому.
Л.ШАХНОЎСКІ, начальнік адасобленай групы Ушацкага раёна аб’яднанага ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў.

Сімвал вайсковай эліты

Войскі спецыяльнага прызначэння – самі па сабе элітныя, у якія адбіраюцца толькі падрыхтаваныя і вынослівыя. А крапавы берэт атрымліваюць лепшыя з лепшых, ён – сімвал асаблівай вартасці, можна сказаць, “знак якасці”. Яго ўладальнікамі становяцца тыя ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў МВД Беларусі, якія маюць бездакорную характарыстыку, адзнакі па ўсіх дысцыплінах тактычнай падрыхтоўкі не ніжэй за “добра” і вытрымалі спецыяльны кваліфікацыйны экзамен. Дванаццаццю хвілінамі пекла называюць адно з выпрабаванняў, калі пасля 12-кіламетровага марш-кідка, паласы перашкод з дыму, вады, агню…, прэтэндэнт на крапавы берэт адзін на адзін сустракаецца ў рукапашным боі з чатырма рознымі праціўнікамі – ужо ўладальнікамі такіх жа берэтаў. Да гэтага апошняга экзамену даходзіць, дарэчы, не больш 30 працэнтаў вайскоўцаў. Выбываюць і на паласе, і падчас агнявога рубяжа. А Вадзім Кашавераў прайшоў гэтыя іспыты з першага разу. Некалькі год таму мы пісалі пра яго – унука Дзмітрыя Кірылавіча і Лідзіі Уладзіміраўны Рубанік з гарпасёлка, які служыў у групе Ганаровага каравула, а зараз па кантракце ў войсках спецыяльнага прызначэння.

На здымку: крапавы берэт атрымлівае В.Кашавераў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачэсны абавязак У маёй сям’і служылі ўсе – бацька, дзяды. Лічу гэта пачэсным мужчынскім абавязкам. І ганаруся тым, што атрымаўшы спачатку грамадзянскую прафесію...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика