В Ушачской школе прошёл конкурс строя и песни
27.02.2019
—
Разное
|
У мінулую пятніцу ва Ушацкай школе прайшло не зусім звычайнае свята – сапраўдны ваенны парад! Вучні 8-10 класаў выстраіліся ў спартыўнай зале ўстановы, дзе ў рамках месячніка грамадзянска-патрыятычнага выхавання, а таксама акцыі БРСМ “Да абароны Айчыны гатовы!” ладзіўся агляд-конкурс строю і песні, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трэба было бачыць, з якімі сур’ёзнымі тварамі чаканілі юнакі і дзяўчаты крок, дэманстравалі свае навыкі па перастраенні, выконвалі страявую песню! Зрэшты, рыхтаваліся школьнікі не адзін тыдзень, што дазволіла ўдала справіцца з усімі практыкаваннямі. Ніколькі не адставалі і нават часам пераўзыходзілі па майстэрстве хлопцаў прадстаўніцы прыгожай паловы, некаторыя з якіх выконвалі ролі камандзіраў. А якія касцюмы, амуніцыю падрыхтавалі ўдзельнікі конкурсу! Падводзячы вынікі мерапрыемства, старшыня журы В.І.Клімашэўскі адзначыў: “Школьнікі паказалі такі ўзровень валодання страявымі прыёмамі, што многія салдаты пазайздросцілі б!”. Менавіта таму было вырашана ўзнагародзіць абсалютна ўсе каманды, толькі ў розных намінацыях. Пераможцамі ж конкурснай праграмы сталі прадстаўнікі 10 “А” (камандзір – Раман Долгі) і 8 “Б” (Анастасія Макрыдзіна) класаў (на здымках). На другім месцы аказалася каманда 10 “Б” (Міхаіл Васілеўскі), на трэцім – 9 “В” (Віялета Птушко). Тры каманды атрымалі ў гэты дзень спецыяльныя прызы ад райкама БРСМ. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу ва Ушацкай школе прайшло не зусім звычайнае свята – сапраўдны ваенны парад! Вучні 8-10 класаў выстраіліся ў спартыўнай зале ўстановы, дзе ў рамках... |
|