У Смаргоні ўрачыста адкрылі абноўлены будынак пракуратуры. 21.by

У Смаргоні ўрачыста адкрылі абноўлены будынак пракуратуры

27.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 лютага быў урачыста адкрыты абноўлены будынак пракуратуры Смаргонскага раёна. У мерапрыемстве прыялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Генадзь Дыско, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун, старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык, галоўны інжынер “Гроднажылбуд” Святаслаў Навіцкі (гэта будаўнічая арганізацыя выконвала капітальны рамонт будынка), начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама Іван Лыско.

Прокуратура_Сморгонь_9219.jpg

Ад гасціннай смаргонскай зямлі намесніку генпракурора быў уручаны каравай. Мясцовыя самадзейныя артысты выканалі некалькі песень. Шаноўныя госці падрыхтавалі падарункі для калектыву смаргонскай пракуратуры. Іх уручылі пракурору раёна Андрэю Клышэвічу і прадстаўнікі мясцовых падраздзяленняў сілавых структур – райаддзела міліцыі, гарадскога аддзела “Ахова”, райваенкамата, суда.

Прокуратура_Сморгонь_9220.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9243.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9250.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9259.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9267.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9274.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9283.jpg

Потым намеснік генеральнага пракурора Генадзь Дыско, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык і пракурор Смаргонскага раёна Андрэй Клышэвіч перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, і ўсе госці зайшлі ў абноўлены будынак пракуратуры, каб агледзець яго знутры.

Прокуратура_Сморгонь_9316.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9325.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 лютага быў урачыста адкрыты абноўлены будынак пракуратуры Смаргонскага раёна. У мерапрыемстве прыялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика