У цэнтры Гродна гарэў салярый. 21.by

У цэнтры Гродна гарэў салярый

28.02.2019 09:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


https://newgrodno.by

У цэнтры Гродна гарэў салярый. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, здарэнне на вуліцы Ажэшка адбылося каля 19-й гадзіны ў сераду, 27 лютага. Салярый знаходзіцца на другім паверсе трохпавярховага офісна-адміністрацыйнага будынку. Узгаранне хутка было ліквідаванае. Агонь паспеў знішчыць адну з кабінак салярыя і пашкодзіць дзве іншыя.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай здарэння стала кароткае замыканне кабінкі салярыя. Пажар не паспеў распаўсюдзіцца на суседнія памяшканні. У будынку ў той момант праходзілі заняткі па англійскай мове, людзей эвакуявалі. Пацярпелых падчас здарэння не было, адзначае сайт newgrodno.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
https://newgrodno.by У цэнтры Гродна гарэў салярый. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, здарэнне на вуліцы Ажэшка адбылося каля 19-й гадзіны ў сераду, 27 лютага....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика