У Бярэзінскім раёне з-за старой крыўды забілі двух пенсіянераў. 21.by

У Бярэзінскім раёне з-за старой крыўды забілі двух пенсіянераў

28.02.2019 10:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


uvd-mo.gov.by

У Бярэзінскім раёне забілі двух пенсіянераў, мужа і жонку (1950 і 1952 гадоў нараджэння). Трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага ў вёсцы Горуні. У адным з дамоў знайшлі трупы гаспадароў. На месца выязджала не толькі кіраўніцтва бярэзінскай міліцыі, але і абласной, а таксама кіраўнікі УСК па Мінскай вобласці.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, падазраванага ў забойстве ўжо затрымалі. Для гэтага праваахоўнікам давялося сабраць інфармацыю пра апошнія гады жыцця загінулых. Так яны і выйшлі на 37-гадовага жыхара Барысаўскага раёна, які раней жыў ў вёсцы Горуні. Сярод яго матываў — канфлікт больш чым трохгадовай даўніны. Па словах мужчыны, пад уздзеяннем алкаголю ён згадаў пра старую крыўду, што падштурхнула яго на агрэсіўныя дзеянні.

Расследаванне крымінальнай справы праводзіцца ў Цэнтральным апараце Следчага камітэта. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
uvd-mo.gov.by У Бярэзінскім раёне забілі двух пенсіянераў, мужа і жонку (1950 і 1952 гадоў нараджэння). Трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага ў вёсцы Горуні. У адным з дамоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика