В столице отметили лучших работников агропромышленного комплекса, среди них и с Миорщины. 21.by

В столице отметили лучших работников агропромышленного комплекса, среди них и с Миорщины

28.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Нядаўна ў сталічным Палацы Рэспублікі адбылося святкаванне 100-годдзя Мінсельгасхарчу і ўшанаванне лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу. 

У ім прымалі ўдзел жывёлаводы, механізатары,спецыялісты, кіраўнікі гаспадарак, кіруючыя работнікі аграрнага сектара розных узроўняў, заслужаныя ветэраны. Сярод паважаных людзей, што забяспечваюць краіну прадуктамі харчавання, Міёршчыну прадстаўляў малады кіраўнік, дырэктар ААТ “Туркова” Іван Юрашак. Несумненна, хвалюючым момантам і вялікім гонарам для яго было ў ліку шасці маладых аграрыяў узняцца на сцэну за сімвалічным вопытам у мяшэчках з зернем  з рук патрыярхаў-калег — Рыгора Шпакава, Рыгора Дзямко, Рамуальда Шукеля, Вольгі Луцік, Алега Портніка і Васіля Густыра. Як пры тым адзначана, што ні чалавек, то легенда ўмелага вядзення сельгасвытворчасці.  

   

Іван Уладзіміравіч, з якім пачуццём успрынялі гэты сімвалічны момант?
— Ён запомніцца на ўсё жыццё, бо перапаўнялі радасць ад даверу і гордасць за нашу хлебаробскую працу. Я стаяў насупраць кіраўніка “Маяка Браслаўскага” Рамуальда Шукеля, амаль што земляка. Можна казаць, што эстафету належнага гаспадарання пераняў з яго рук.
Запамінальных момантаў на ўрачыстасці было шмат. Гэта прывітанне Прэзідэнта, высокая ацэнка хлебаробскай працы Прэм’ер-міністрам. Сяргей Румас невыпадкова падкрэсліў, што менавіта сяльчане дапамагаюць краіне быць эканамічна ўстойлівай. Намеснік Прэм’ер-міністра Міхаіл Русы і Міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц сфармулявалі задачы, над якімі работнікам АПК трэба працаваць: павышаць эфектыўнасць вытворчасці, нарошчваць вытворчасць таварнай прадукцыі і памяншаць яе сабекошт, паглыбляць перапрацоўку сыравіны.


Якія задачы ставіце перад сабой і калектывам?

— Стратэгічная задача вядомая — не толькі захаваць, а найперш павялічыць паказчыкі і дасягненні гаспадаркі. А для гэтага ўжо цяпер узмоцнена рыхтуемся да веснавых палявых работ. З нашай гаспадаркі пачынаецца дзяржаўны тэхнічны агляд тэхнікі, так што час у майстэрні гарачы. Завозім запчасткі, каб хутчэй завяршыць найбольш складаныя рамонтныя работы.

Фота з інтэрнэта.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Нядаўна ў сталічным Палацы Рэспублікі адбылося святкаванне 100-годдзя Мінсельгасхарчу і ўшанаванне лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу. 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика