На сходзе грамадзян у горадзе Косава.... 21.by

На сходзе грамадзян у горадзе Косава...

28.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4406.jpg

 У рамках прафілактычнай акцыі “Бяспека - у кожны дом!” и правядзення на тэррыторыі раёна адзінага Дня бяспекі, у горадзе Косава Івацэвіцкага раёна праведзена грамадскае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў раённага аддзела па наддзвычайных сітуацыях.  

 Перад грамадзянамі горада Косава 26 лютага выступіў выконваючы абавязкі начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Дыдышка Віталій Аляксандравіч. Своеасаблівы дыялог ён пачаў з парадку дня аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Івацэвіцкага раёна ў прыватнасці. Далей Віталій Аляксандравіч агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў: неасцярожнае абыходжанне з агнём, ў прыватнасці пры курэнні, асабліва у стане алкагольнага ап'янення, парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У мінулым годзе у горадзе Косава таксама адбыўся адзін пажар, прычынай якога паслужыла неасцярожнасць з агнём.

ВіталійАляксандравіч адзначыў, што часцей за ўсё бяда адбываецца па віне саміх грамадзян і заклікаў кожнага выконваць правілы бяспечнага абыходжання з адкрытым агнём.

Да дыялогу меркаванняў у сваю чаргу падключыліся дырэктар ААТ “Косава” Шастак Вячаслаў Аляксандравіч і старшыня Косаўскага гарадскога Савета Юдчыц Леанід Уладзіміравіч.

Не пакінуў убаку Віталій Аляксандравіч і аўтаномны пажарны апавяшчальнік, з прыладай якога пазнаёміў усіх прысутных і парэкамендаваў усталяваць гэты прыбор кожнаму грамадзяніну ў свае домаўладання. Дарэчы, у 2018 годзе на тэррыторыі раёна тройчы дзякуючы апавяшчальніку
удалося пазбегнуць буйнога развіцця пажару і выратаваць жыцці людзей.

У завяршэнне мерапрыемства з удзельнікамі гарадскога сходу былі адпрацаваны асноўныя алгарытмы дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый.

Івацэвіцкі РАНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У рамках адзінага Дня бяспекі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика