У адзіны дзень інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам Смаргонскага доследнага лясгаса
01.03.2019
—
Разное
|
У адзіны дзень інфармавання насельніцтва Беларусі інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай, сустрэлася з працоўным калектывам Смаргонскага доследнага лясгаса.
Выступае начальнік падатковай інспекцыі Ірына КАРАБІНСКАЯ. Аб падатковым стымуляванні дзелавой і прадпрымальніцкай актыўнасці, прадастаўленых магчымасцях грамадзянам для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва расказала начальнік інспекцыі па падатках і зборах Смаргонскага раёна Ірына Карабінская. Яна пачала свой аповед з электроннага ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі. Для гэтага выкарыстоўваюцца інтэрнэт, электроннае дэклараванне, электронныя пісьмы. Больш за 80% індывідуальных прадпрымальнікаў карыстаюцца электроннымі сродкамі зносін, пры іх дапамозе работнікі падатковай інспекцыі накіроўваюць паведамленні плацельшчыкам. Пэўную работу праводзяць падаткавікі па падключэнні да асабістага кабінета фізічных асоб, які змешчаны ў інтэрнэце, каб плацельшчыкі маглі атрымліваць паведамленні аб выплаце падатку на нерухомасць – за гараж, дачу, зямельны ўчастак і г. д. Для гэтага чалавеку неабходна прыйсці з пашпартам у падатковую інспекцыю і даць згоду на атрыманне інфармацыі з гэтай дзяржаўнай установы, паведаміць аб сваёй асабістай інтэрнэт-скрынцы. У яе будзе скідвацца яшчэ і свежая інфармацыя аб падаткаабкладанні, якая тычыцца фізічных асоб. Ірына Леанідаўна паведаміла, што з гэтага года да ўжо існуючых дабавіліся два новыя віды дзейнасці - упакоўка падарункаў для фізічных асоб і аквагрым. Гэтымі справамі можна займацца без рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніцтва. З мінулага года заканадаўча дазволена людзям, якія аказваюць паслугі па аграэкатурызму, не толькі паказваць мясцовыя краявіды, катаць на конях дзяцей, але і адзначаць розныя святы на аграсядзібе. Для таго, каб займацца аграэкатурызмам, чалавеку трэба мець хаця б домік у вёсцы. Начальнік падатковай інспекцыі Ірына Карабінская звярнула ўвагу прысутных на яшчэ адзін від дзейнасці – рамесніцтва. Калі чалавек умее нешта добра рабіць сваімі рукамі, то ён можа звярнуцца ў падатковую інспекцыю, напісаць заяву да 28 снежня, заплаціць адну базавую велічыню і цэлы год вырабляць тое, што яму падабаецца: плясці кошыкі, вышываць, вязаць, займацца іншымі відамі народнай творчасці. Гэты рамеснік можа на законных падставах даваць аб’явы ў інтэрнэт, газету аб продажы сваіх вырабаў. Дарэчы, як адзначыла Ірына Леанідаўна, работнікі падатковай інспекцыі адсочваюць усе аб’явы, якія змяшчаюцца ў газеце, інтэрнэце. Прычым, нават у сродках масавай інфармацыі, якія знаходзяцца за межамі нашага раёна. Гэта робіцца для таго, каб выявіць людзей, якія займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай альбо рамеснай дзейнасцю. Цяпер беларусам прадастаўлена магчымасць працаваць на зямлі і дзяліцца пладамі сваёй работы. Фізічныя асобы могуць прадаваць без выплаты падатку садавіну, гародніну, іншую прадукцыю раслінаводства, за выключэннем прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, насення, расады. Калі чалавек захоча гандляваць кветкамі напярэдадні 8 Сакавіка, то яму прыйдзецца заплаціць падатак. А вось даходы, атрыманыя ад продажу малочных, кісламалочных прадуктаў, іншай прадукцыі жывёлагадоўлі ў сырым альбо перапрацаваным выглядзе, прадукцыі пчалаводства вызваляюцца ад падаткаабкладання на падставе даведкі выканаўчага альбо распарадчага органа, якая пацвярджае, што рэалізоўваемая прадукцыя вырашчана прадаўцом. Дарэчы, прадаваць яе дазваляецца ў строга вызначаных месцах. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адзіны дзень інфармавання насельніцтва Беларусі інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай,... |
|