У Воранаве з зімой развіталіся, з вясной і Масленіцай сустрэліся, блінамі частаваліся ды новых сіл набіраліся
02.03.2019
—
Разное
|
Дзень 2 сакавіка для жыхароў і гасцей райцэнтра выдаўся лагодным,хаця крыху і зімнаватым. Але ж гэта ніколькі не памяшала дарослым і дзецям прыйсці на плошчу каля Цэнтра культуры і народнай творчасці і стаць сведкамі і ўдзельнікамі вясёлага тэатралізаванага раённага свята “Масленіца”. Скамарохі, казачныя персанажы Мядзвець, Ліса ды Зайцы весялілі народ жартамі, не давалі сумаваць. У святочную палітру арганічна ўпісаліся прывабныя падворкі з багата накрытымі сталамі, на якіх самае пачэснае месца было адведзена блінам. На славу пастараліся работнікі культуры з Тракеляў, Радуні, Пераганцай, Гіркаў, Начы і іншых куточкаў нашай прыгожай Воранаўшчны. — У нас бліночкі гарачанькія, пшанічныя ды грачышныя, з мёдам і павідлам, з мясам і са смятанкай, ёсць розная смачная выпечка і напоі. Заходьце, купляйце і на здароўё адпачывайце! — шчыра запрашалі майстры-кулінары сталовай пасёлка ў своій ганлёвы павільён. Падсілкаваўшыся, можна было і ў гульнях пабавіцца, дастаць са слупа прыз, ды і песні паслухаць. Спявалі як свае мясцовы артысты, так і госці з Іўескага і Лідскага райнаў. Па даўняй традыцыі Зіма перадала Вясне чашу з зернем, як сімвал новага ўраджаю, шчасця, радасці і дабрабыту. Гледзячы на вясёлы веснавы карагод, запаленае вогнішча і весновае сонейка, міжволі прыгадаліся фрагметы ўчарашняга выступлення Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з грамадскасцю і СМІ. Сапраўды, цікавыя масавыя мерапрыемствы патрэбны людзям. Такой думкі прытрымліваюцца і некаторыя мае суразмоўцы, як, напрыклад, Святлана Вашкевіч: — Вчера с большим интересом я слушала нашего Президента. Он затронул и тему культуры, что для меня очень важно.Согласна с тем, что уровень культурно-массовых мероприятий нужно повышать, учитывать интересы и запросы всех категорий людей, особенно молодежи, так как работаю педагогом-организатором в в Вороновском колледже сельскохозяйственного производства. Буду искать новые формы работы с учащимися. Мы проводим достаточно много мероприятий, таких как “Ученик года”, “Мисс колледж», тематические встречи со знаменитыми земляками, участвуем в различных районных, областных конкурсах. Сейчас, например, готовимся к этапу республиканского конкурса студенческой молодежи “Арт-вокация”, посвященного 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Году малой родины. Поэтому высказанные замечания Александра Григорьевича о сфере культуры являются для меня важным ориентиром в настоящей и будущей моей работе. Падзялілася сваімі ўражаннямі ад “Большого разговора с Президентом” і Людміла Сазон: — Очень правильную политику проводит Президент. Ответил на все вопросы мудро, широко затронул и доходчиво обосновал пути решения существующих проблем как в стране, так и в мире. После такого выступления чувствуешь себя как-то спокойнее и более уверенно в жизни. А на плошчы тым часам свята працягвалася. Гучалі песні і музыка, ласкава ўсміхалася сонейка… З вясной вас, шаноўныя землякі! Вікенцій ЯКОВІЧ. Фота Алега БЕЛЬСКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень 2 сакавіка для жыхароў і гасцей райцэнтра выдаўся лагодным,хаця крыху і зімнаватым. Але ж гэта ніколькі не памяшала дарослым і дзецям прыйсці на плошчу каля... |
|