Шчодрая талентамі родная зямля. 21.by

Шчодрая талентамі родная зямля

04.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

У пачатку сустрэчы бібліятэкар-краяўзнаўца Ала Смірнова пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй свята “Міжнародны дзень роднай мовы” і перадала слова нашай знакамітай пісьменніцы.

Лёля Багдановіч распавядала вучням аб сваім маленстве, вучобе ў школе і палітэхнікуме. У паэткі шмат вершаў прысвечана роднай мове, якую яна лічыць матчынай мовай. Падчас сустрэчы яна з задавальненнем прачытала вершы “Родная мова”, “Якубу Коласу” і “Мова прыгажосці”.

Першы верш Лёля Ўладзіміраўна прысвяціла сваёй матулі. Тэма маці прагучала таксама ў творах “Успаміны дзяцінства”, “Праганю тваю хваробу”, “Матуліна пяшчота” і іншых.

Лёля Багдановіч нарадзілася ўжо пасля вайны. Рэха ліхалецця адлюстравалася ў шматлікіх яе вершах і баладах: “Хатынскія званы”, “Памянём салдата”, “Твар не жаночы ў вайны”, “Галубка”.

З захапленнем вучні пазнаёміліся з асабістымі зборнікамі паэткі “Зорны кошык” і “Вясёлкавы масток”, якія былі прызначаны пераможцам гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры “Буслік-2013” і “Буслік-2015”, а таксама са зборнікамі вершаў літаратурнага творчага аб’яднання “Натхненне”. Сярод іх: “Помнім герояў сваіх”, “Званы памяці”, “Прыстанак душы” і многія іншыя.

У апошні час Лёля Багдановіч усё больш увагі надае беларускаму фальклору. Яна піша казкі, паданні і загадкі, якія з задавальненнем чытаюць і дзеці, і дарослыя. Казкі і паданні паэткі кожны дзень гучаць у эфіры радыёстацыі “Мінская хваля”. У час мерапрыемства дзеці паслухалі запіс “Легенды пра Бусліка”, якую прапанавала аўтар.

На прыканцы сустрэчы вучні гімназіі № 3 зробілі цікавы падарунак для Лёлі Ўладзіміраўны – тэатральныя замалёўкі па матывах вершаў “Гульня ў дарослую”, “Караблік”, “Малюнак”, “Складаная задача”.

Дзеці, настаўнікі і супрацоўнікі дзіцячага аддзела выказалі шчырае дзякуй пісьменніцы, пажадалі ёй новых творчых поспехаў і падарылі кветкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 лютага ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча беларускай пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёлі Ўладзіміраўны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика