4 сакавіка - Дзень міліцыі. Віншаванне мясцовай улады
04.03.2019
—
Разное
|
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Непарушнасць закона і парадку - падмурак дзяржавы, аснова паспяховага развіцця грамадства. Кожны дзень і гадзіну, на кожны выклік абаронцы правапарадку адказваюць высокім прафесіяналізмам і адвагай, вернасцю прысягі і службоваму абавязку. Супрацоўнікі смаргонскай міліцыі з’яўляюцца годнымі нашчадкамі сваіх папярэднікаў. У гісторыю роднай зямлі вамі ўпісана мноства гераічных старонак. На жаль, нямала з тых поспехаў было аплачана цаной жыцця абаронцаў правапарадку. Жыхары Смаргоншчыны ўдзячны вам за майстэрства і вытрымку, гатоўнасць імгненна прыйсці на дапамогу і ўменне перад тварам любой пагрозы стаяць да канца ў барацьбе за бяспечнае жыццё землякоў, дабрабыт роднага краю. Ва ўрачысты дзень ад душы жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба, нязменнага поспеху ў служэнні Айчыне і людзям. З самых складаных заданняў заўсёды вяртайцеся да тых, хто любіць і чакае. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
|
|