Сустрэча з жыхарамі вёскі Міцкавічы
07.03.2019
—
Разное
|
6 сакавіка намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака пасля заканчэння працоўнага дня сустрэлася з жыхарамі вёскі Міцкавічы. Спачатку яна расказала аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, а потым выслухала пытанні ад вяскоўцаў. Яны тычыліся работы магазіна, рамонту дарог, сельгасвытворчасці, энергетыкі і цеплазабеспячэння, праблемы з падвозам дзяцей з аддаленай вуліцы, куды з-за дрэннага стану дарожнага палатна не можа даехаць школьны аўтобус.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна ШЧЭБЕРАКА і старшыня Вішнеўскага сельвыканкама Святлана МАХНАЧ. Некаторыя пытанні былі вырашаны на месцы, іншыя патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, па шэрагу пытанняў павінны даць тлумачэнні кіраўнікі арганізацый, чыя дзейнасць распаўсюджваецца на сельскую мясцовасць. Таму Таццяна Мікалаеўна прыняла рашэнне разам з прадстаўнікамі зацікаўленых суб’ектаў гаспадарання сустрэцца з жыхарамі Міцкавічаў яшчэ раз у бліжэйшы час. Жыхары Міцкавічаў задаюць пытанні. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 сакавіка намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака пасля заканчэння працоўнага дня сустрэлася з жыхарамі вёскі Міцкавічы. Спачатку яна расказала аб... |
|