Пры будаўніцтве міні-ГЭС у Добрушы вада прарвала катлаван (фота)
11.03.2019 11:08
—
Разное
|
mchs.gov.by Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Добрушы пры будаўніцтве міні-ГЭС на рацэ Іпуць, 10 сакавіка ў 12:50 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на праспекце Луначарскага пад асфальтам утварыўся прамыў дыяметрам 2,7 м. Выявілася, што работнікі ТАА "ДобрушГідраІнвест" будуюць міні-ГЭС на рацэ Іпуць. Пад асфальтам на праспекце яны праводзілі металічную трубу дыяметрам 2 м, каб падвесці да турдін рачную ваду. Мяркуецца, што ад раставання прамерзлага грунту і хуткай рачной плыні ўзнікла пагроза правалу дарожнага пакрыцця праспекта. На ліквідацыі пагрозы працавалі 10 машынаў — сем самазвалаў, два франтальныя пагрузчыкі і адзін экскаватар, а таксама 27 чалавек. Каб зменшыць напор ракі, было паднята 5 пагонных метраў шлюза. Працы па ліквідацыі прамыву працягваліся больш за шэсць гадзінаў і былі завершаныя толькі ў 19:30. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.gov.by Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Добрушы пры будаўніцтве міні-ГЭС на рацэ Іпуць, паведамляе прэс-служба МНС. 10 сакавіка ў 12:50 ратавальнікі атрымалі... |
|