Бліжэйшыя дні будзе парывісты вецер, мокры снег і дождж. 21.by

Бліжэйшыя дні будзе парывісты вецер, мокры снег і дождж

11.03.2019 13:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У аўторак, 12 сакавіка, чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет

Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, уначы і зранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень парывісты, па поўначы краіны месцамі — моцны парывісты. 

Уначы прагназуецца 0...-5, удзень будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла. 

13 сакавіка ўначы ў асобных раёнах Віцебскай вобласці чакаецца кароткачасовы снег. Удзень пераважна па заходняй палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і зранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. 

Уначы будзе 2-9 са знакам "мінус", удзень паветра прагрэецца да 0...+7

У чацвер, 14 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку ў асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, удзень парывісты, месцамі па захадзе моцны парывісты. 
Уначы слупок тэрмометра пакажа -4...+2, удзень чакаецца 2-8 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 10 градусаў цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У аўторак, 12 сакавіка, чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.  Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, уначы і зранку на асобных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика