У раёне былога аэрапорта “Мінск-1” знайшлі 100-кілаграмовую бомбу. 21.by

У раёне былога аэрапорта “Мінск-1” знайшлі 100-кілаграмовую бомбу

16.03.2019 18:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МУС

У раёне былога аэрапорта “Мінск-1” знайшлі і абясшкодзілі авіябомбу часоў вайны. Як паведамляе сайт МУС, паведамленне пра знаходку паступіла сёння каля 11:20 у дзяжурную службу вайсковай часткі 5448 ад дзяжурнага МНС.

100-кілаграмовы боепрыпас быў на будаўнічай пляцоўцы па вуліцы Аэрадромнай. Падчас правядзення земляных працаў яе дастаў экскаватар.

На месца выклікалі міліцыю і следчую групу, раён ачапілі, будаўнікоў эвакуявалі. Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вызначылі, што гэта фугасная бомба савецкай вытворчасці з узрывальнікам ФАБ-100.

Іншых боепрыпасаў на прылеглай тэрыторыі не знайшлі. Бомбу вывезлі на спецаўтамабілі на падрыўную пляцоўку за межы горада.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МУС У раёне былога аэрапорта “Мінск-1” знайшлі і абясшкодзілі авіябомбу часоў вайны. Як паведамляе сайт МУС, паведамленне пра знаходку паступіла сёння каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика