Пад Столінам ля станцыі Бухлічы згарэў цеплавоз. 21.by

Пад Столінам ля станцыі Бухлічы згарэў цеплавоз

17.03.2019 12:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Пад Столінам згарэў цеплавоз. Як паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося 16 сакавіка каля 16:00 у 2 км ад станцыі Бухлічы. Загарэўся маторны адсек унутры цеплавоза, двое машыністаў самастойна збілі агонь з дапамогай вогнетушыльнікаў і пакінулі транспарт.

Таксама машыністы адчапілі цеплавоз, які загарэўся, а вагоны адбуксавалі другім цеплавозам саставу на бяспечную адлегласць.

У выніку ўзгарання пашкоджаны рухавік, электраабсталяванне, электраправодка галаўнога цеплавоза. Пацярпелых няма, груз таксама не пашкоджаны.

Прычыны ўзгарання высвятляе Следчы камітэт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Пад Столінам згарэў цеплавоз. Як паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося 16 сакавіка каля 16:00 у 2 км ад станцыі Бухлічы. Загарэўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика