У мінскім аэрапорце згубілася пенсіянерка-паломніца. 21.by

У мінскім аэрапорце згубілася пенсіянерка-паломніца

18.03.2019 18:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / airport.by

Мінская міліцыя шукае зніклую без вестак 64-гадовую Таццяну Вараб'ёву, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. 

14 сакавіка яна прыляцела ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск-2" з Ізраіля, куды лятала ў паломніцтва. У 23.33 жанчына прайшла мытны кантроль. Пасля гэтага пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.

Прыкметы жанчыны: рост 152 см, нармальны целасклад, вочы зялёна-карыя, валасы афарбаваныя ў цёмна-каштанавы колер (амаль чорныя). Асаблівыя прыкметы: на ніжняй сківіцы амаль няма зубоў, у раёне скроні пігментная пляма памерам з 1-капеечную манету.

Была апранутая ў чорную падшываную ромбамі (10х10 см) кароткую куртку, чорныя джынсы, сінія замшавыя кеды, магчыма кепі, джэмпер зялёны з вялікім пластыкавым гузікам каля каўняра. Можа быць дэзарыентаваная.

Усіх, хто што-небудзь ведае пра месцазнаходжанне Таццяны Вараб'ёвай, просяць паведаміць у Цэнтральнае РУУС Мінска па тэлефонах: 8 (017) 288-79-02, 8 (044) 715-16-05 альбо па тэлефоне 102. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / airport.by Мінская міліцыя шукае зніклую без вестак 64-гадовую Таццяну Вараб'ёву, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.  14...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика