Два лідчукі памерлі, выпіўшы шклоачышчальнік (фота)
18.03.2019 19:51
—
Разное
|
![]() СК Следчы камітэт займаецца праверкай па факце смерці 31-гадовага і 37-гадовага жыхароў Ліды, Целы мужчын без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці былі знойдзеныя 15 сакавіка ў кватэры. Тамсама следчыя знайшлі пластыкавыя каністры, у якіх быў шклоачышчальнік. У адной з каністр часткі вадкасці не было. Акрамя таго, следчыя знайшлі пустую ёмістасць з рэзкім хімічным пахам. Папярэдняй версія здарэння лічыцца атручанне пасля ўжывання шклоачышчальніка. Дарэчы, такое ж здарэнне адбылося ў іншым раёне Гродзеншчыны. У Іўі атруціліся 52-гадовы і 60-гадовы мужчыны. Адзін з іх памёр, а другому яшчэ аказваюць меддапамогу. Следчыя выявілі, што 15 і 16 сакавіка абодва мужчыны пілі тасол. Следчыя забралі палімерную ёмістасць з рэшткамі тасолу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СК Следчы камітэт займаецца праверкай па факце смерці 31-гадовага і 37-гадовага жыхароў Ліды, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства. Целы мужчын без бачных... |
|