26 сакавіка ў Беларусі прагназуецца мокры снег. 21.by

26 сакавіка ў Беларусі прагназуецца мокры снег

25.03.2019 14:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

26 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — пераважна мокры снег. Уначы і зранку на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. 

Уначы будзе ад -3 да +2, удзень чакаецца 2-8 вышэй за нуль.

27 сакавіка кароткачасовы снег чакаецца месцамі ўначы, а ўдзень будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты. Уначы сіноптыкі абяцаюць 0...-6, удзень паветра прагрэецца да 1-7 градусаў цяпла.

У чацвер, 28 сакавіка, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па поўначы краіны месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Вецер чакаецца паўночна-заходні, заходні ўмераны. Уначы слупок тэрмометра пакажа 0...-5, пры праясненнях да 7 градусаў марозу. Удзень будзе 5-10 са знакам "плюс".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА 26 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.  Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика